Дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Цар гары» атрымала галоўную ўзнагароду «International Festival of Local Televisions» у славацкім горадзе Кошыцы.
Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў аўтар кінастужкі.
Фільм «Белсату» «Цар гары» распавядае гісторыю беларускага відэаблогера Сямёна, які ўжо пяць гадоў з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы ды гадуе авечкі.
У конкурсны шортліст фестывалю таксама трапіў фільм «Дарога» Януша Гаўрылюка пра тое, як паўстаў «Белсат», зняты да 10-гадовага юбілею нашага тэлеканалу.
ЮВ, belsat.eu