Трагікамічныя прыгоды праваслаўнага хіпі ў беларускай вёсцы


Глядзіце на нашай старонцы фільм Андрэя Куцілы пра аўтара сельскагаспадарчага відэаблогу «Цар гары».

Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё ды захапляўся матухнаю-прыродаю. На глебе рэлігіі ён пазнаёміўся з жонкаю Ірынай. І вось яны, поўныя аптымізму, перасяляюцца ў Бярозаўскі раён. У закінуты дом, каб жыць з зямлі, жыць правільна, у згодзе з Богам, прыродай і самімі сабой.

Здавалася б, што можа перашкодзіць радаснаму ды гарманічнаму існаванню двух непатрабавальных да ўмоваў жыцця чалавек? Аднак мясцовым жыхарам, адміністрацыі ды старшыні калгасу не падабаецца незалежны лад жыцця маладое сямі, іхнае адкрытае ігнараванне агульных правілаў жыцця ў вёсцы ды гадоўлі жывёлы.

Рэжысёр Андрэй Куціла свайго героя называе «праваслаўным хіпі», чалавекам, які не хоча ўпісвацца ў сістэму. А гатовасць падпарадкоўвацца, быць прыніжаным і бедным, як усе, і ні ў якім выпадку не дапамагаць іншым аказалася ключавой для выжывання ў беларускай вёсцы. А раз ты не такі, чакай вайны.

Шэраг судовых справаў стамляюць Сямёна, ягоны відэаблог напаўняецца сарказмам адносна ранейшых ілюзіяў пра рамантычнае жыццё на прыродзе, і селянін вырашае пайсці на рэзкі крок – галадаванне. У барацьбе з беларускаю судоваю сістэмаю гэта здаецца яму адзіным шанцам хоць неяк быць пачутым.

Чым скончылася акцыя пратэсту, глядзіце ў фільме (відэа вышэй).

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў