Фестываль агню ў Берасці. Фотаздымкі

Фота

На берасцейскім фестывалі агню «БерасцеФэст» паказалі сваё майстэрства пятнаццаць камандаў і дзевяць сольных артыстаў з усіх абласных гарадоў Беларусі, а таксама госці з Масквы.

Імпрэза ў берасцейскім парку культуры і адпачынку сабрала ў суботу каля тысячы гледачоў.

«Людзі ніколі не стомяцца глядзець як гарыць агонь. Нашая мэта – папулярызацыя вогненнага шоу. На жаль, пераканаўся, што моладзь не хоча гэтым займацца і захапляцца, бавіць час па-іншаму. Мне ж хочацца паказаць, што гэта крута, хачу перадаць свой досвед і рабіць прыгожыя вогненныя шоу», – кажа «Белсату» арганізатар фестывалю Дзяніс Дзем’янчук.

Дзем’янчук адзначыў, што ў кожнага калектыву свая разынка: хтосьці большую ўвагу надае тэхніцы, а хтосьці проста робіць эфектнае шоу для гледачоў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота – Мілана Харытонава

Глядзі таксама
Каментары