«Facebook» забараніў рэкламу фэйкавых лекаў ад каронавіруса

«Facebook» забараніў публікаваць рэкламу лекаў ад каронавіруса, якая ўводзіць карыстальнікаў у зман, паведаміў «Business Insider» прадстаўнік сацыяльнай сеткі.

Прадстаўнік «Facebook» заявіў, што правілы распаўсюджваюцца на звычайныя допісы і тавары на пляцоўцы «Marketplace».

Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў звязку з каронавірусам

У студзені кампанія распрацавала палітыку адносна кантэнту пра каронавірус. Адміністрацыя «Facebook» заявіла, што выдаляе допісы з недакладнай інфармацыяй пра каронавірус, тэорыі змовы і шкодныя рэкамендацыі пра «кітайскі вірус» (Covid-19).

25 лютага Федэральная антыманапольная служба Расеі (ФАС) распачала справу з нагоды радыёрэкламы прэпарату «Арбидол». У роліку распавядалася, што «Арбидол» з’яўляецца эфектыўным сродкам супраць каронавіруса. Паводле ФАС і Міністэрства аховы здароўя РФ, прэпарат не правяраўся на эфектыўнасць супраць Covid-19.

Кітайскі ўрад набыў сотні тысяч упаковак гэтага леку, а ў кітайскіх інтэрнэт-аптэках продаж прэпарату рэзка вырас цягам апошніх тыдняў. У Расеі попыт на «Арбидол» таксама расце. Але эксперты не ўпэўненыя ў яго эфектыўнасці.

Каронавірус блізка – але не трэба панікаваць

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны