Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў звязку з каронавірусам


Літва стварыла Дзяржаўны аператыўны цэнтр экстрэмальных сітуацыяў і абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў звязку з ростам колькасці тых, хто заразіўся вірусам COVID-19 і распаўсюджваннем яго ў Еўропе, піша ru.delfi.lt.

Цэнтр экстрэмальных сітуацыяў будзе каардынаваць працу дзяржаўных органаў у процідзеянні распаўсюду «кітайскага віруса». Цэнтр узначаліў міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліус Вярыга.

Урад Літвы лічыць, што рэжым экстрэмальнай сітуацыі спросціць набыццё розных спецсродкаў без конкурсных закупак, а таксама дасць магчымасць прымаць абавязковыя да выканання распараджэнні ў пытаннях міграцыі з некаторых краінаў або рэгіёнаў у Літву.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць тых, хто заразіўся новым каронавірусам перавысіла 80 000. Вірус забіў амаль 2700 чалавек.

Еўрапейскім эпіцэнтрам каронавірусу стала Італія, дзе зафіксавалі 300 выпадкаў заражэння і 11 смерцяў.

Hавiны
«Метро працуе, але ў ім пуста». Беларускі распавядаюць, што адбываецца ў Італіі праз каронавірус
2020.02.24 16:51

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў