ЕЗ увёў санкцыі супраць Расеі праз захоп украінскіх маракоў


Еўразвяз увёў санкцыі ў дачыненні да васьмі грамадзянаў Расеі, якія маюць дачыненне да канфлікту ў Чорным моры, калі былі захопленыя ўкраінскія судны з экіпажамі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

У санкцыйных спіс трапілі расейскія маракі з караблёў «Ізумруд», «Суздалец» і «Дон» і памежнікі, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце ў Керчанскай пратоцы. Сярод іх – контр-адмірал Сяргей Станкевіч, начальнік пагранічнага кіравання ФСБ па Крыме і Севастопалі, і капітан першага рангу Андрэй Шэін, намеснік начальніка ўпраўлення берагавой аховы ФСБ па Крыме.

Акрамя таго, у спіс патрапілі Аляксей Саляеў, Андрэй Шыпіцын, Аляксей Шатохін, Руслан Рамашкін, Сяргей Шчарбакоў і Аляксандр Дворнікаў. Усе яны маюць дачыненне да захопу ўкраінскіх суднаў, з’яўляюцца працаўнікамі ФСБ і чальцам экіпажаў расейскіх катароў.

Раней СБУ абвінаваціла іх у падрыхтоўцы і вядзенні агрэсіўнай вайны.

25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі расейскія памежнікі абстралялі і захапілі ўкраінскія ваенныя судны разам з 24 маракамі. Затрыманых украінцаў даставілі ў Крым і абвінавацілі ў «парушэнні расейскіх межаў». Пазней з Сімферопаля іх адправілі ў СІЗА «Ляфортава» у Маскве. Яны прызналі сябе ваеннапалоннымі і адмовіліся даваць паказанні следчым.

Кіеў назваў падзеі ў Керчанскай пратоцы актам агрэсіі, увёў ваеннае становішча ў краіне на 30 дзён (спачатку гаворка ішла пра 60) і патрабаваў вызвалення сваіх маракоў і караблёў. Тэрмін ваеннага становішча скончыўся 26 снежня.

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

КА, belsat.eu

Стужка навінаў