ЕЗ дае Вялікай Брытаніі новую адтэрміноўку ад брэкзіту


«The Times» са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамляе, што Еўразвяз адкладзе брэкзіт да лютага 2020, калі на гэтым тыдні прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан не зможа пераканаць парламент прыняць дамову аб выхадзе з ЕЗ.

Брытанія можа выйсці з ЕЗ і раней, калі неабходны законапраект усё ж ратыфікуе парламент.

Калі брытанскія ўлады вырашаць правесці другі рэферэндум, тады адтэрміноўка можа быць працягнутая – імаверна, да чэрвеня 2020 года, піша выданне.

У верасні парламент Вялікай Брытаніі абавязаў Джонсана прасіць аб адтэрміноўцы брэкзіту ў выпадку, калі дамова аб выхадзе з ЕЗ не будзе ўхвалена да 19 кастрычніка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў