Еўразвяз узгадніў персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі


Міністры замежных спраў 27 краін ЕЗ на сустрэчы ў панядзелак заявілі, што супраць Аляксандра Лукашэнкі могуць быць уведзеныя персанальныя санкцыі за жорсткі разгон акцый пратэсту, перадае Бі-бі-сі.

Паведамляецца, што да гэтага часу ЕЗ не прымаў санкцыяў у дачыненні да самога Лукашэнкі, спадзеючыся схіліць яго да дыялогу з апазіцыяй.

У сённяшняй супольнай заяве міністраў адзначаецца, што ЕЗ «рашуча асуджае гвалт, да якога звяртаюцца беларускія ўлады» і «гатовы ўжыць далейшыя абмежавальныя меры, у тым ліку супраць розных структур і высокапастаўленых чыноўнікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку».

Hавiны
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка адхіліў усе прапановы дыялогу і «робіць стаўку на гвалт»
2020.09.29 21:25

Міністр замежных спраў Нямеччыны, якая цяпер з’яўляецца старшынёй у ЕЗ, Гайка Маас настойваў, што санкцыі супраць Лукашэнкі трэба ўвесці ўжо цяпер, пасля нядзельных падзей у Менску.

«Гвалт з боку рэжыму Лукашэнкі працягваецца, мірных дэманстрантаў арыштоўваюць, і мы павінны вырашыць, што рабіць з гэтым далей, – заявіў Маас па прыбыцці на сустрэчу ў Люксембургу. – Я прапанаваў выпрацаваць новы пакет санкцый. І Лукашэнка павінен апынуцца сярод тых, каго яны закрануць». – дадаў Маас.

2 кастрычніка кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвяза зацвердзілі санкцыі супраць каля 40 афіцыйных асобаў Беларусі, якіх лічаць датычнымі да фальсіфікацыі выбараў і парушэння правоў чалавека.

КА belsat.eu

Стужка навінаў