Еўразвяз гатовы падтрымаць структурныя рэформы ў Беларусі


Еўрапейскі інвестыцыйны банк.
Фота: eib.org

Еўрапейскі інвестыцыйны банк, які ёсць фінансава-крэдытнай установай Еўразвязу, гатовы падтрымаць Беларусь падчас структурных рэформаў. Пра гэта 24 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў віцэ-прэзідэнт банку Вазіл Гудак.

Таксама ЕІБ гатовы падзяліцца экспертным досведам Еўразвязу ў пытанні рэформаў і павышэння прадукцыйнасці працы. Тым не менш, заявіў прадстаўнік ЕІБ, структурныя рэформы з’яўляюцца суверэнным правам Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Hавiны
«Грошы проста з’ядаюцца». Што і хто замінаюць расці беларускай эканоміцы?
2019.07.20 12:16

Паводле Гудака, падчас яго сустрэчы са старшынём Нацбанку Беларусі Паўлам Калаурам той адзначыў, што эканамічны рост у краіне дасягнуў патэнцыялу, і каб развівацца хутчэй, чым на 2,5-2,8 % за год, неабходна пайсці на структурныя змены або рэформы.

Вазіл Гудак падкрэсліў, што многія структурныя змены ў Еўропе былі «дастаткова балючымі».

«Нікому не падабаецца, калі растуць цэны на энергарэсурсы, на ацяпленне і транспартныя паслугі», – сказаў віцэ-прэзідэнт ЕІБ, які раней сам быў міністр эканомікі Славаччыны

Нягледзячы на гэта, на яго думку, на структурныя рэформы ісці проста неабходна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў