Еўрапарламент разгледзіць візавае пагадненне з Беларуссю 13 траўня


Праз два дні Еўрапейскі парламент абмяркуе дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі, якія падпісалі Еўрапейскі Звяз і Беларусь.

Разгляд дамоваў унесены ў парадак пленарнага пасяджэння Еўрапарламенту 13 траўня.

Hавiны
Стала вядома, якія катэгорыі беларусаў могуць атрымаць бясплатны «шэнген»
2020.04.16 10:51

Самі дамовы былі падпісаныя 8 студзеня 2020 года ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі дамоваў аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму з Еўразвязам 9 красавіка.

23 красавіка пагадненні былі падтрыманыя на пасяджэнні камітэту Еўрапарламенту па грамадзянскіх свабодах.

Пасля выканання ўсіх працэдураў кошт шэнгенскай візы для беларусаў мусіць знізіцца з 80 еўра да 35. Спросціцца магчымасць іх атрымання, а таксама пашырацца катэгорыі, якія могуць разлічваць на бясплатнае атрыманне візаў.

Плануецца, што пагадненні пачнуць дзейнічаць з чэрвеня 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў