Еўракамісія ўхваліла далучэнне Харватыі да Шэнгену


Еўрапейская камісія афіцыйна рэкамендавала далучыць Харватыю да Шэнгенскай зоны. Адпаведная заява апублікаваная на сайце ЕК.

Еўракамісія прапанавала Радзе ЕЗ абмеркаваць гэтую прапанову для інтэграцыі Харватыі ў Шэнгенскую зону.

«Я веру, што дзяржавы-чальцы будзе рабіць правільныя крокі для таго, каб Харватыя неўзабаве стала паўнапраўным чальцом Шэнгену», – сказаў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

Hавiны
Шэнген для беларусаў патаннее праз два месяцы пасля падпісання пагаднення
2019.09.23 10:35

Шэнгенская зона ўключае 22 краіны Еўразвязу (Аўстрыя, Бельгія, Данія, Францыя, Фінляндыя, Германія, Грэцыя, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Іспанія, Швецыя, Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Латвія Літва, Мальта, Польшча, Славакія і Славенія) і чатыры краіны па-за ЕЗ (Нарвегію, Ісландыю, Швейцарыю і Ліхтэнштэйн).

Харватыя далучылася да Еўрапейскага звязу ў 2013 годзе. З краінаў аб’яднання ў Шэнгенскую зону таксама не ўваходзяць Балгарыя, Вялікая Брытанія, Ірландыя ды Румынія.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў