Еўра ўпала да рэкорднага ўзроўню з 2006-га года


На фоне паведамленняў у прэсе пра гатовасць Нямеччыны адпусціць Грэцыю з еўразоны, агульная еўрапейская валюта працягнула аслабляцца ў стасунку да долара.

Агульная валюта 19 еўрапейскіх краінаў упала да ніжэйшага за 9 гадоў узроўню. Курс еўра зараз – 1,186 долары, найніжэйшы з сакавіка 2006-га года.

Апошнім часам падзенне адбывалася на фоне нявызначанасці ў Еўрапейскім цэнтрабанку (ЕЦБ) і сітуацыі ў Грэцыі. На мінулым тыдні старшыня ЕЦБ Марыё Драгі ў інтэрв’ю нямецкаму выданню Handelsblatt заявіў, што рызыка невыканання цэнтрабанкам абавязкаў па захоўванні стабільнасці цэнаў вышэйшая, чым паўгады таму. Як заўважае Deutsche Welle, такім чынам Драгі намякнуў на рашучасць ЕЦБ ва ўжыванні нетрадыцыйных мераў у грашова-крэдытнай палітыцы.

Таксама на рынкі паўплывала і ўжо зняпраўджаная інфармацыя ў нямецкіх СМІ пра тое, што ў сувязі з датэрміновымі выбарамі ў грэчаскі парламент, Нямеччына разглядае верагоднасць выхаду Грэцыі з еўразоны.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў