Элізабэт II пацвердзіла, што Вялікая Брытанія пакіне ЕЗ 31 кастрычніка


Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ падчас традыцыйнай троннай прамовы перад парламентам агучыла, што прыярытэтам брытанскага ўраду з’яўляецца выхад з ЕЗ да 31 кастрычніка, паведамляе BBC.

«Прыярытэтам майго ўрада заўсёды было забеспячэнне выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ 31 кастрычніка. Мой урад мае намер працаваць у новых партнёрскіх стасунках з ЕЗ, якія заснаваныя на свабодным гандлі і дружалюбнай супрацы», – адзначыла Элізабэт ІІ.

Традыцыйная прамова каралевы рыхтуецца кабінетам міністраў Вялікай Брытаніі, такім чынам менавіта з вуснаў манарха агучваюцца планы ўрада на наступны год.



Першапачаткова «брэкзіт» планавалася ажыццявіць 29 сакавіка бягучага года, але брытанскі парламент адмовіўся зацвердзіць дамову аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ. У пагадненні аб умовах «брэкзіту» гаворыцца, што на ўсёй тэрыторыі Злучанага Каралеўства мусяць дзейнічаць мытныя правілы ЕЗ, а ў Паўночнай Ірландыі – і іншыя еўрапейскія нормы. Акрамя таго, дакумент абавязвае Лондан заплаціць Бруселю 39 млрд фунтаў у кошт раней прынятых абавязкаў перад еўрапейскім бюджэтам.

У сваю чаргу прэмʼер-міністр краіны Барыс Джонсан выступае за «жорсткі» разрыў з ЕЗ. У такім выпадку бакам пагражаюць негатыўныя наступствы.

«The Sunday Times»: Джонсан сыдзе ў адстаўку толькі тады, калі захоча каралева

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары