Эксперымент «Discovery» праваліўся: анаконда не з'ела натураліста


Вучоны Пол Разолі ў эфіры праграмы «З’едзены жыўцом» спужаўся, не даўшы гіганцкай 8-мі метровай рэптыліі праглынуць сябе цалкам.

Няўданы эксперымент расчараваў гледачоў, а шоў, падчас якога змяя «з’ядае» чалавека, апынулася падманам, паведамляе The Washington Post.

Даследчык Пол Разолі, які сваім эксперыментам хацеў звярнуць увагу на вырубку лясоў Амазоніі, апрануў спецыяльную экіпіроўку, якая павінна была дапамагчы яму застацца ў жывых. Аднак анаконду не падмануў касцюм эксперыментатара, які аблілі крывёй свінні, каб ён больш нагадваў здабычу. Змяя не стала глытаць натураліста. Паводле Разолі, яму і без таго дасталася: анаконда абвіла яго і стала душыць.

На пачатку снежня Разолі заяўляў, што падчас рэпетыцый яму ўдалося патрапіць ва ўлонне змеі. Тады даследчык, які пакутвае на клаўстрафобію, нібыта правёў унутры рэптыліі каля гадзіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў