Экскурсавода Нацыянальнага мастацкага музею Мікіту Моніча вымусілі звольніцца за верш пра Лукашэнку


Гісторыка і мастацтвазнаўцу Мікіту Моніча вымусілі звольніцца з Нацыянальнага мастацкага музею. Падставай для звальнення стаў верш, на які яго натхнілі апошнія драматычныя падзеі ў Беларусі – у тым ліку канфіскацыя карцінаў з карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку».

Пра сітуацыю пра сваё звальненне Мікіта Моніч распавёў у відэароліку на Фэйсбуку. Ён адзначыў, што 17 чэрвеня апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетках «апазіцыйна накіраваны», але «даволі акуратны» верш, які выкладаў ягонае асабістае меркаванне. Верш хутка набыў папулярнасць.

«Адміністрацыі Нацыянальнага мастацкага музею ў той жа вечар пазванілі і сказалі, што вось такі інцыдэнт адбыўся і трэба з гэтым нешта рабіць. Таму на наступны дзень мы пагутарылі з дырэктарам музею. Ён не хацеў мяне звальняць, гэтае пытанне нават не агучвалася першапачаткова. Гаворка ішла пра тое, каб я прыбраў гэты верш і не падводзіў музей у гэты цяжкі перадвыбарчы час. У мяне была сустрэчная прапанова, якая яго здзівіла: давайце я не буду прыбіраць верш, а вы мяне звольніце па пагадненні бакоў (як гэта і адбылося). Такім чынам музей будзе выведзены з-пад удару, з гэтай палітычнай гісторыі, а я змагу ў будучыні працягваць выконваць свае функцыі, вадзіць дзіцячыя экскурсіі», – распавёў ён.

Моніч падкрэсліў, што людзей нельга звальняць праз палітычныя погляды. «Гэта дрэнна, гэта варварства», – адзначыў ён.

Hавiны
«Гэта подзвіг Бабарыкі». Як стваралася калекцыя «Белгазпрамбанку» і чаму нам трэба яе ўратаваць
2020.06.22 09:00

Моніч таксама выказаў спадзеў, што ў будучыні зможа рабіць «самую галоўную справу свайго жыцця» – вадзіць экскурсіі.

Вось верш, за які звольнілі Мікіту Моніча:

Да, Александр, имя у вас что надо.

Значит «защитник». Себя и своего стада,

Руководитель и будущий житель ада,

Источник мемов, апологет парада.

 

Вам непонятна причина нашего гнева.

Всюду враги вам чудятся: справа, слева.

Хочется быть Македонским — выходит Ревва.

А по плодам, как водится, судят древо.

 

Холодно во дворце, коли дворец ледовый.

Пальцы синеют, к губам примерзает слово.

Сроку конец и за ним уж не виден новый.

Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый

 

Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.

Страшной бывает, как оказалось, сказка.

Больше не греет АЭС или Тесла Маска.

Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.

 

Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.

Время бежать и оврагом ползти к ангарам.

25 лет прошло, просто вы стали старым.

Жалко, конечно, что вышло таким макаром.

 

Ладно, пора прощаться, уже светает.

Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.

Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву

Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.

Hавiны
Сілавікі канфіскавалі ў «Белгазпрамбанку» карціны з карпаратыўнай калекцыі
2020.06.15 10:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў