Экс-кіраўнік Нацбанку прадказаў курсы валют на 2017-ты


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=wYB17Mf3y1U&feature=youtu.be”][vc_column_text]Былы кіраўнік Нацыянальнага банку распавёў «Белсату» пра пазітыўныя і адмоўныя тэндэнцыі, якія назіраліся ў 2016-ым.

Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што ў мінулым годзе ўлады Беларусі змаглі забяспечыць стабільнасць валютнага курсу і збалансаванасць бюджэтнай палітыкі. На жаль, гэта ўсе дасягненні ўраду.

«У Беларусі назіраецца падзенне валавай вытворчасці, рост інфляцыі і коштаў, падзенне даходаў насельніцтва, а таксама зніжэнне абʼёмаў экспарту, імпарту», – пералічвае Багданкевіч.

Кардынальных зменаў у 2017-ым не будзе, канстатуе эканаміст.



«Эканоміка развіваецца цыклічна і толькі ў другой палове года будзе стабілізацыя. Вядома, што гэта магчыма пры ўмове правядзення ўладамі рэформаў», – мяркуе экс-кіраўнік Нацбанку.

Паводле Станіслава Багданкевіча, ў 2017-ым урад мае знізіць падаткі, стварыць новыя працоўныя месцы.

Ці варта трымаць зберажэнні ў беларускіх рублях?

Больш у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў