Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Украіны далучыліся да «Несмяротнага палка» у Кіеве


«Несмяротны полк» у Кіеве. Фота «Белсат»

У акцыі «Несмяротны полк» 9 траўня ў Кіеве, паводле ацэнкі карэспандэнту «Белсату», узялі ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек.

Удзельнікі акцыі «Несмяротны полк» у Кіеве. Фота «Белсат»

Шэсце вырушыла ад станцыі метро «Арсенальная» да Вечнага агню ў Парку славы. Калона рухалася па праезнай часткі вуліцы Мазепы, якую папярэдне перакрыла паліцыя. Удзельнікаў акцыі суправаджаюць праваахоўнікі і медыкі.

Удзельніца акцыі «Несмяротны полк» у Кіеве. Фота «Белсат»

Людзі прыйшлі на акцыю з кветкамі і фотаздымкамі людзей, якія загінулі на вайне.

Удзельнікі акцыі «Несмяротны полк» у Кіеве. Фота «Белсат»

Сярод удзельнікаў шэсця былі лідары прарасейскіх партый «Апазіцыйны блок», «Нашы» і «Апазіцыйнай платформы – За жыццё» Вадзім Навінскі, Яўген Мураеў і Юрый Бойка. Мураеў і Бойка сёлета балатаваліся ў прэзідэнты Украіны.

У акцыі ўдзельнічае экс-кандыдат у прэзідэнты Юрый Бойка.
Фота: Аня Лысун, «Белсат»

МГ belsat.eu

Стужка навінаў