Экс-амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч атрымаў новую пасаду


Былы амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч стаў першым намеснікам міністра эканамічнага развіцця РФ. Адпаведнае распараджэнне было падпісана прэм’ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе РБК.

Паводле выдання, дакумент быў падпісаны ў мінулыя выходныя.

«Міхаіл Бабіч пасля прызначэння ў Мінэк праявіў сябе з самага лепшага боку! Прадставіў яго кандыдатуру на замяшчэнне пасады першага намесніка. Жадаю поспеху!»- напісаў у Instargam кіраўнік міністэрства Максім Арэшкін.

Нагадаем, Міхаіл Бабіч займаў пасаду амбасадара і спецпрадстаўніка прэзідэнта РФ у Беларусі са жніўня 2018 года па красавік 2019 года. Ягоная праца ў Беларусі была адзначана шэрагам скандалаў. 30 красавіка 2019 года Пуцін адклікаў Міхаіла Бабіча, новым амбасадарам у Менску прызначылі Дзмітрыя Мезенцава.

Аб’ектыў
Бабіча паставілі на інтэграцыйную пасаду
2019.06.17 21:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў