Эканомія ці недарэчнасць? Як выглядае навагодні Магілёў


Тое, што мае натхняць, сёлета выклікае адно сум. У Магілёве напярэдадні 2021 года расставілі навагоднія інсталяцыі, але частку з іх не ўключылі. Што гэта – эканомія ці проста недарэчнасць? Не ведаем, але выглядае вельмі сумна.

Па ўсім горадзе праглядаецца загад выкарыстоўваць пэўныя колеры ці хаця б дакладна не ўжываць спалучэння белага і чырвонага пры ўпрыгожванні ўстановы. На гэтым фоне з’явілася вельмі шмат бязглуздых спалучэнняў чырвонага, сіняга і зялёнага колераў. Ёсць і тыя, хто пакінуў толькі чырвоныя і зялёныя агеньчыкі.

Навагодні кірмаш у цэнтры Магілёва.
Фота: Белсат
Галоўная святочная плошча Магілёва – гэта плошча насупраць гарвыканкаму.
Фота: Белсат
Навагодняя фотазона ад ЦУМа.
Фота: Белсат
Бык насупраць гарвыканкаму.
Фота: Белсат
Уваход у Беларуска-Расейскі ўніверсітэт.
Фота: Белсат
Ялінка ля Магілёўскага аблвыканкаму.
Фота: Белсат

Найбольш прывабныя для жыхароў тыя ўстановы, якія захавалі вернасць сваёй дызайнерскай канцэпцыі ды не выконвалі безразважна загадаў. Гаворка пра тых, хто абраў адзін або некалькі спакойных колераў пры аздабленні ўласнай прасторы. Звычайна менавіта на іх фоне людзі і робяць фотаздымкі для публікацыяў у Інстаграме.

У цэлым сёлета навагодняе ўпрыгожванне Магілёва нічым не здзівіла і выглядае нават слабейшым за папярэдні год. З усяго відаць, што стварэнне ўтульнай, прыемнай атмасферы ў гарадской прасторы – не магілёўская фішка. І ўвогуле, галоўны санітарны доктар Магілёва і Магілёўскага раёну Вячаслаў Гурскі прапанаваў сустракаць Новы год дома, а калі ўсе застануцца ў хатах – навошта ўпрыгожваць нешта на вуліцах?

Ялінка ля Магілёўскага аблвыканкаму.
Фота: Белсат
Ялінка ў ідэалагічна правільных колерах.
Фота: Белсат
Фотарэпартаж
Святочны настрой: як Менск упрыгожылі да Новага года. ФОТА
2020.12.18 16:52

Вольга Васільева, Магілёў belsat.eu

Стужка навінаў