Эдуарда Пальчыса аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы


Сёння, 4 красавіка, суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў блогера Эдуарда Пальчыса на 30 базавых велічынь (735 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Суд палічыў, што Пальчыс парушыў закон аб масавых мерапрыемствах – ч. 3 арт 23.34 КоАП.

Рашэнне вынес суддзя А. Скуратовіч, сведкам выступаў міліцыянт Аляксандр Куранкоў. Сам Пальчыс на судзе не прысутнічаў.

В итоге (после второй попытки) в суде Фрунзенского района всё-таки нашли административное правонарушение в сборе…

Opublikowany przez Eduarda Palchysa Środa, 4 kwietnia 2018

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі. Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах). У тым ліку суд аштрафаваў двух актывістак «Моладзі БНФ» – Ганну Смілевіч і Аляксандру Патапаву.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў