Дзяўчынка захацела новы тэлефон і нахлусіла пра напад рабаўніка. АМАПу гісторыя не спадабалася


10-гадовая жыхарка Горадні паскардзілася суседзям, што на яе напаў невядомы з нажом ды скраў торбу з грашыма, ключамі і тэлефонам.

Чулы мужчына паведаміў у праваахоўныя органы, на месца прыехала міліцыя і АМАП.

Дзяўчынка нават апісала прыкметы злачынцы, паказала міліцыянтам месца злачынства і кірунак, у якім той уцёк.

Міліцыя пачала шукаць падазраванага, правяраць асобаў, якія раней былі пад судом, абыходзіць бліжэйшыя дамы і праглядаць запісы з камераў відэаназірання.

У выніку дзіця прызналася, што ўсё выдумала. Рэчы яна выкінула ў лесапаласе. Пазней міліцыя іх там знайшла. Як прызналася школьніца, яна вельмі хацела атрымаць ад бацькоў новы мабільны тэлефон.

Трываюць правяранні. Паводзіны дзяўчынкі разгледзіць камісія ў справе няпоўнагадовых. Улічваючы ўзрост, яе не могуць прыцягнуць да адказнасці. Цяпер вырашаюць, ці прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці бацькоў. Інспекцыя справаў няпоўнагадовых паабяцала правесці індывідуальную прафілактычную работу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў