Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэёў заявіў, што сыходзіць у адстаўку


Майк Пампэёў мае намер звольніцца з пасады Дзяржсакратара і будзе вылучацца ў Сенат, паведамляе выданне Time са спасылкай на свае крыніцы.

Раней Пампэёў агучваў, што мае намер застацца ў Дзярждэпартаменце да вясны 2020 году. Але ў выніку працэдуры імпічменту ў дачыненні да прэзідэнта Доналда Трампа змяніў сваё рашэнне. Зрэшты, паводле Time, Белы Дом і Трамп у прыватнасці незадаволеныя тым, што Пампэёў на іх думку, прыкладае недастаткова намаганняў для адстойвання інтарэсаў кіраўніцтва краіны.

Пакуль невядома, ці абмяркоўваў Пампэёў сваю адстаўку з прэзідэнтам ЗША, яго памочнікі каментаваць сітуацыю не пажадалі.

Пасада дзяржсакратара ў ЗША падобная да пасады міністра замежных справаў, аднак дзяржаўны сакратар звычайна мае большы палітычную вагу, чым проста міністр. Пры гэтым дзяржаўны сакратар з’яўляецца найбольш высокапастаўленым членам кабінета міністраў і займае трэцяе месца ў іерархіі выканаўчай улады краіны пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША.

Макей абмеркаваў з прадстаўніком Дзярждэпу ЗША развіццё беларуска-амерыканскіх дачыненняў

 

CK belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары