Дзве пагоні ў Смалявічах – на кіроўцаў склалі 9 пратаколаў


Менш чым цягам содняў у Смалявіцкім раёне адбыліся дзве пагоні: спачатку ад пераследу спрабаваў сысці матацыкліст без правоў, раніцай наступнага дня – п’яны кіроўца легкавіка.

У пятніцу а 13:40 25-гадовы ДАІ справабавала спыніць матацыкліста на «Suzuki», але ён не падпарадкаваўся патрабаванням. Затрымаць яго ўдалося толькі пасля 10-хвіліннай пагоні, падае прэсавая старонка УУС Менаблвыканкаму.

На матацыкліста склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў – у тым ліку за кіраванне без пасведчання кіроўцы патрэбнай катэгорыі і невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні транспартнага сродку.

Другая пагоня адбылася ў гэтым жа горадзе менш сутак праз. А 8:10 раніцы 9 сакавіка кіроўца «Opel» праігнараваў патрабаванні даішніка спыніцца і паспрабаваў уцячы. Спынілі яго толькі пасля 15-хвіліннай пагоні.

Ён меў вадзіцельскае пасведчанне, але быў нецвярозы (1,5 праміле). На яго склалі чатыры пратаколы – між іншым, за кіраванне без пасведчання кіроўцы і невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку.

ДД

Стужка навінаў