Дзейнасць валанцёраў будзе рэгуляваць закон


Савет у пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры кіраўніку Беларусі па выніках паседжання 30 красавіка прызнаў мэтазгодным прыняць закон аб валанцёрскай дзейнасці.

Як адзначае pravo.by, валанцёрскі рух актыўна развіваецца ў краіне. Асабліва значная яго роля ў аказанні дапамогі адзінокім і сталым грамадзянам, інвалідам, шматдзетным і маламаёмасным сем’ям, семʼям з дзецьмі-інвалідамі.

Аб’ектыў
Суботнік: валанцёрства, ці прымус
2019.04.20 21:50

Разам з тым валанцёры сутыкаюцца з шэрагам праблем, звязаных з адсутнасцю адзінага комплекснага нарматыўнага прававога акту, які рэгламентаваў бы правы і абавязкі валанцёраў ды іншыя пытанні.

Таксама дзеля ўсебаковага падтрымання, папулярызацыі і пашырэння сфер валанцёрства прызнана неабходным рэалізаваць комплекс прававых і арганізацыйных захадаў, накіраваных на стымуляванне развіцця валанцёрства ў краіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў