Дырэктар Інстытуту журналістыкі БДУ пакідае сваю пасаду


Сяргей Дубовік. Фота - journ.bsu.by

У суботу, 14 красавіка, Сяргей Дубовік пакіне пасаду дырэктара Інстытута журналістыкі БДУ, якую ён займаў з 2005 года.

«Сёння пасля абеду Сяргей Валянцінавіч напісаў заяву па ўласным жаданні, – распавялі TUT.by ва Інстытуце журналістыкі. – Афіцыйна сёння і заўтра ён яшчэ ў адпачынку. Верагодна, у суботу ў інстытут прыедзе рэктар, каб сустрэцца з калектывам і развітацца з дырэктарам».

Для многіх звальненне Дубовіка стала нечаканасцю. Калегі ўспамінаюць, што Дубовік абяцаў сысці толькі па ўласным жаданні, не чакаючы «звальнення».

Хто стане новым дырэктарам, пакуль невядома.

Сяргей Дубовік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працаваў рэдактарам аддзела ў газеце «Рэспубліка», прэс-сакратаром прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары