Двух фігурантаў «справы Ціханоўскага» выпусцілі з СІЗА


Палітвязняў Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка вызвалілі пад падпіску аб невыяздзе. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

У чацвер, 9 ліпеня, з СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя, якія праходзяць па «справе Ціханоўскага», Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.

Яны застаюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер Васіль і Уладзімір вяртаюцца дадому ў Горадню.

Hавiны
Мужа гарадзенкі затрымалі падчас сустрэчы з Ціханоўскім, а цяпер пагражаюць забраць дзіця
2020.06.17 21:47

Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік, былі затрыманыя 29 траўня ў Горадні падчас выбарчага пікета па зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Нагадаем, тады адная з прысутных на пікеце жанчын стала патрабаваць ад Сяргея Ціханоўскага, каб ён адказаў на яе пытанні, блогер у сваю чаргу адмаўляўся адказваць і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта, як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў. Ціханоўскага і яшчэ каля 10 чалавек затрымалі. На наступны дзень была распачатая крымінальная справа.

8 чэрвеня Васілю Баброўскаму, Уладзіміру Навуміку і іншым фігурантам справы было выстаўлена абвінавачванне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК ). 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала іх палітычнымі зняволенымі і запатрабавала неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342. Пазней Amnesty International прызнала фігурантаў справы вязнямі сумлення.

Hавiны
Amnesty International прызнала Бабарыку і Ціханоўскага вязнямі сумлення
2020.06.29 18:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў