Фільм «Белсату» адзначылі на Кракаўскім кінафестывалі


Гэта фільм «Мне трэба поціскаў» рэжысёра Андрэя Куцілы. Ідэя на стужку паўстала спантанна праз натхняльнасць гераіні – спаралізаванай ад нараджэння паэткі Таццяны Бабрыцкай.

Кароткамежражныя фільмы беларускіх рэжысёраў Віктара Аслюка і Андрэя Куцілы патрапілі ў конкурсную праграму 60 Кракаўскага кінафестывалю. Абодва фільма былі зробленыя пры падтрыманні «Белсату».

Малюнак Таццяны. Кадр з кароткаметражнага фільму «Мне трэба поціскаў» Андрэя Куцілы

Фільм «Мне трэба поціскаў» Андрэя Куцілы – здабыў Спецыяльную Адзнаку (Special Mention) журы:

«Журы вылучылі фільм, у якім апавядаецца гісторыя адносінаўы маці (Валянціны) і дачкі (Таццяны), якія жывуць у нетыпова цяжкіх абставінах. Таццяна паралізаваная ад самага нараджэння, але ўсё сваё жыццё пра яе клапацілася Валянціна, якой цяпер 92 гады. Гэта надзвычайнае выражэнне безумоўнай любові і адданасці маці свайму дзіцяці, праз ахвярнасць ва ўласным жыцці. Выдатная кінематаграфія рэжысёра ажыўляе гэтую гісторыю, як і кранальная паэзія дачкі Таццяны, якую тая стварыла, нягледзячы на сваю фізічную непаўнавартаснасць», – адзначылі журы конкурсу.

Валянціна адпачывае. Кадр з фільму Андрэя Куцілы «Мне трэба поціскаў»

Узнятая ў фільме тэма – відавочна сентыментальная, таму рэжысёры намагаюцца пазбягаць такіх сюжэтаў – патлумачыў «Белсату» Андрэй Куціла, які не збіраўся здымаць гэтую стужку. Лестась са сваім сябрам Андрэй паехаў у вёску Бобра, каб пазнаёміцца з адным чалавекам, але выпадкова яны зайшлі ў хату, дзе жылі будучыя гераіні кіно:

«Я так моцна быў уражаны спачатку ўбачаным, а пасля прачытаным, што выйшаў з хаты з галаўным болем… Толькі пазней стаў думаць ці магчыма зрабіць такі фільм, які б адкрыў паэтычны свет Таццяны Бабрыцкай іншым людзям, пра што ўсё жыццё яна сама марыла. Але як гэта здзейсніць, пазбягаючы спекуляцыі на тэме інваліднасці? Не вырашаўся. Неяк паехаў да знаёмага манаха айца Іаана (Алега Бембеля) у Жыровіцкі манастыр, каб паказаць некалькі вершаў Таццяны, бо ён жа таксама паэт. Дык той, калі прачытаў, катэгарычна пераканаў мяне здымаць фільм. Дзякуй яму за тое!».

Паглядзіце трэйлер фільму.

I Need The Handshakes (trailer) from praktic on Vimeo.

Другі ўдзельнік фестывалю – фільм «Эпітафія» апавядае аб беларускіх некропалях і магчымасцях сямейных размоў паміж людзьмі.

Кадр з фільму

Кракаўскі кінафестываль – адзін з найбольш старых фестываляў у свеце. Упершыню ён адбыўся ў 1961 годзе. Сёлета праз пандэмію COVID-19 усе паказы і іншыя імпрэзы адбыліся онлайн.

Аб’ектыў
Больш за 150 фільмаў пакажуць на «Лістападзе», тры з іх знятыя ў супрацы з «Белсатам»
2019.10.31 21:48

Летась «Чыстае мастацтва», яшчэ адзін фільм, зроблены пры падтрыманні «Белсату», увайшоў у конкурсную праграму фестывалю.

Фестываль праходзіў з 31 траўня па 4 чэрвеня.

КТ, ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў