ДТЗ у Вілейскім раёне. Загінула трохгадовае дзіцё


Учора ўвечары на трасе «Ушачы-Вілейка» адбылося ДТЗ. Жанчына ехала на аўтамабілі, не справілася кіраваннем, з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам.

У выніку ДТЗ трохгадовы хлопчык, які сядзеў на заднім сядзенні ў дзіцячым аўтакрэсле загінуў, а дзесяцігадовы хлопчык з цяжкімі траўмамі быў шпіталізаваны.

«Як патлумачыла жанчына ў ходзе апытання, яна адцягнула ўвагу ад кіравання і страціла кантроль над рухам транспартнага сродку, спрабуючы падключыць зарадку для мабільнага тэлефона да прыкурвальніка», – паведамляюць у Следчым камітэце.

Цяпер следчыя высвятляюць хуткасць, з якой ехала жанчына, спраўджваюць тэхнічны стан транспартнага сродку і праводзяць розныя экспертызы. У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў