Пілоты спецатраду Нurricane Hunters («Паляўнічыя за ўраганамі») з Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША здзейснілі палет проста ў самы цэнтр урагану «Дор’ян».
Стыхія стала адной з самых магутных у ЗША ў гэтым сезоне. Хуткасць ветру складала больш за 300 метраў на гадзіну. Нацыянальны цэнтр па назіранню за ўраганамі ЗША назваў гэты ўраган «катастрафічным».
Адмыслова абсталяваны самалёт NOAA мае вялікую ролю ў прагназаванні ўраганаў. Звесткі, сабраныя падчас даследаванняў на такіх метэаралагічных станцыях, дапамагаюць сіноптыкам рабіць дакладныя прагнозы і дапамагаюць даследчыкам лепей зразумець штармавыя працэсы.
Цяпер ураган «Дор’ян» паступова слабее, яго панізілі да чацвёртай катэгорыі. Тым не менш у выніку стыхіі загінулі пяць асобаў, паведамляе BBC са спасылкай на мясцовыя ўлады. Каля 13000 дамоў пашкоджаны або разбураныя.
Праз ураган Доналд Трамп нават адмяніў свой візіт у Польшчу, дзе, адзначалася 80-гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны.
СК belsat.eu