Дашкевіч – міліцыянтам: «Калі вы заклапочаныя, смакчыце дубінку ўдома»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=aJMUee7hQ3I”][vc_column_text]Падчас адкрыцца помніка Леніну Змітра Дашкевіча міліцыя спачатку затрымала, а потым адпусціла. Што адбылося паміж гэтым, лідар «Маладога фронту» распавядае «Белсату».

Для нас было справай сумлення не дазволіць проста так адкрыць новы помнік ідэолагу Чырвонага тэрору, забойстваў і нянавісці. Мы проста ўзвысілі свой голас супраць, каб гэтыя ашалелыя камуністы разумелі, што гэта не святочная, а ганебная імпрэза.

Мы ў прынцыпе на нешта большае не разлічвалі. Паказальная рэакцыя камуністаў, якія трымалі сцягі, яны пачалі адразу з агрэсіяй кідацца, вырываць плакаты, біць некаторых у твар.

Мяне асабіста пачалі біць у аўтобусе, калі загрузілі на падлогу – білі нагамі, білі падгалоўнікам ад сядзення.

Яны кажуць: «Што – вам наш Ленін перашкаджае?». Я ў адказ: «Дык гэта сатана, ідэолаг забойстваў. Вы – дзеці сатаны, калі яго бароніце». Яны адразу зварʼяцелі. Адзін з іх узяў пальцамі мой нос і задраў маю галаву ўверх, а другі тыкаў дубінкамі ў зубы і крычаў «Сасі!». Яны там вычварэнцы. Такога, каб дубінкай у вусны, я не памятаю, з такім ніколі не сустракаўся.

Іншаму актывісту яны таксама тыкалі дубінкай у вусны. У райаддзеле я ім кажу: «Калі вы ўсе тут такія заклапочаныя сексуальна, удома займайцеся, смакчыце дубінкі адзін аднаго. З людзьмі можна абыходзіцца па-іншаму, асабліва калі вы – прадстаўнікі закону».

Я думаю пісаць на іх скаргу ў пракуратуру, і калі яны даведаліся, што я проста гэтак збіццё не пакіну, склалі на мяне ажно тры пратаколы: за несанкцыянаваны мітынг, хуліганства і супраціў міліцыі.

Заўтра я думаю напісаць скаргу ў пракуратуру: не для таго, каб хтосьці тут справядлівасць навёў, а проста каб задакументаваць гэтыя дзеянні.

ДД

Стужка навінаў