«Дакажы, што не баран»: у Шклове шукаюць дармаедаў. Мясцовым жыхарам прыходзяць «лісты шчасця»


Шклоўскі выканкам пачаў дасылаць мясцовым жыхарам лісты з просьбаю даказаць, што яны не дармаеды. Тым, у каго гэта не атрымаецца, абяцаюць выставіць рахунак за гарачую ваду па рэальным кошце. Шклоўскі «ліст шчасця» ў рэдакцыю Belsat.eu даслаў мясцовы жыхар.

Дзяржава плануе сфармаваць першыя спісы «дармаедаў» да 1 снежня.

Свой «ліст шчасця» ў рэдакцыю Belsat.eu таксама даслаў жыхар Смаргоні. У лісце Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанню занятасці насельніцтва выклікае яго на сваё паседжанне, каб «дапамагчы ў працаўладкаванні».

Плаціць поўны кошт за ваду, газ і ацяпленне будзе толькі беспрацоўны ўласнік жытла, ці інакш – плацельшчык, той, чыё імя ўказваецца ў «жыроўцы». Калі ж кватэра зарэгістраваная на асобу, якая працуе, а беспрацоўны проста ў ёй прапісаны, то плаціць за камуналку больш яму не давядзецца.

Адзін з папулярных спосабаў абмінуць дзеянне дэкрэту – перааформіць жытло на сваяка, які працуе, або прапісацца ў дамах без гарачай вады і цяпла (напрыклад, на лецішчы).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары