Да мазырчука прыйшлі дзяўчыны паспяваць частушкі. Адну ён пырнуў адвёрткай у шыю


47-гадовы мужчына адпачываў у кампаніі дзвюх знаёмых, якія прыйшлі да яго з гарэлкай і закускаю.

Адная з госцяў пачала спяваць прыпеўкі. Раптам гаспадар хаты выйшаў з пакою, а вярнуўся ўжо з адвёрткаю. Падышоў да сваёй прыяцелькі, сеў да яе на калені і са словамі «памры, жывёліна» пырнуў дзяўчыну адвёрткай у шыю.

Пацярпелая паведаміла пра спробу забойства ў міліцыю. Беспрацоўнага мужчыну, які раней не быў пад судом, затрымалі. У ягонай крыві выявілі больш за 4,5 праміле алкаголю. За спробу забойства яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў