Да канца тыдня характар надвор'я не зменіцца


27 снежня ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, днём па захадзе краіны акажа ўплыў франтальны падзел, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы.

Паводле Белгідрамет у чацвер 27 снежня чакаецца воблачнае надворʼе. Ноччу месцамі невялікі снег, раніцай і днём пераважна па захадзе краіны мокры снег і дождж. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 + 1, пры праясненнях -6 – 9; максімальная тэмпература днём ад -5 па ўсходзе да + 5 градусаў па захадзе рэспублікі. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём істотна не зменіцца.

У пятніцу, 28 снежня на большай частцы краіны пройдзе снег, мокры снег, дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 + 3, ва ўсходніх раёнах ад -5 да – 8 градусаў. Днём прагназуецца ад -3 па паўночным усходзе да + 5 па паўднёвым захадзе краіны.

29 снежня ноччу месцамі, днём у многіх раёнах кароткачасовы снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 -7, па паўночным усходзе да -9, у паўднёва-заходніх раёнах 0 + 2; днём ад -5 па ўсходзе да + 3 градусаў па захадзе.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў