Чыноўнікаў Мінпрыроды абавязалі высадзіць па шэсць дрэваў


Не менш за 6 маладых дрэваў сёлета павінен высадзіць кожны супрацоўнік сістэмы Міністэрства прыроды і навакольнага асяроддзя Беларусі ў межах рэспубліканскага суботніка. Такое даручэнне даў кіраўнік ведамства Андрэй Худык.

Аб’ектыў
Гамельчукі выступілі супраць забудовы зялёнай зоны гораду
2019.04.01 22:27

Агулам у межах Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ў 2019 годзе ў населеных пунктах краіны плануецца высадзіць больш за 240 тыс. дрэваў і хмызнякоў, заявілі ў Мінпрыроды.

Акрамя гэтага, 20 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка работнікі сістэмы міністэрства высадзяць больш за 15500 маладых дубоў, ліпаў, бярозаў, туяў і і 370 кустоў.

Аб’ектыў
Што застанецца нашчадкам ад беларускай прыроды
2019.03.03 20:42

Гэтак, у Наваградку супрацоўнікі прыродаахоўнага ведамства пасадзяць дубовы гай, у Горадні – закладуць алею з туяў, а ў Салігорску – з дубоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў