Чэшскі прэзідэнт пра прэм'ера: прыбраць палітыка можна з дапамогай калашнікава


Мілаш Зэман (Miloš Zeman) адзначыўся скандальнай заявай пра палітычнага апанента.

Учора прэзідэнт сустракаўс з жыхарамі гораду Цішнов. Падчас размовы студэнтка запытала Зэмана, як людзі могуць дабіцца адстаўкі прэм’ера.

«Калі вы хочаце пазбавіцца ад нейкага палітыка, у тым ліку ад прэзідэнта, то ёсць для гэта адзіны дэмакратычны варыянт – дэмакратычныя выбары, якія адбудуцца праз год. Вы выглядаеце як маладая асоба, а таму да 2017 года дакладна дажывяце. Ёсць таксама недэмакратычны спосаб, які называецца калашнікаў», – заявіў прэзідэнт Мілаш Зэман.

Гэтыя словы абурылі прэм’ера сацыял-дэмакрата Богуслава Соботку (Bohuslav Sobotka).

«З вялікай верагоднасцю можна сказаць, што мы адзінае дзяржава ў цывілізаваным свеце, у якой прэзідэнт публічна заклікае забіць прэм’ера ўраду. Я гэта прымаю, але мяне непакоіць, што Зэман пужае маіх дзяцей, усю сям’ю і сяброў», – так адрэагавараў Соботка.

Ён лічыць словы Зэмана глупымі. Соботка ўпэўнены, што стасункі паміж прэм’ерам і прэзідэнтам павінны быць прафесійнымі і будавацца ў інтарэсах добрага функцыянавання дзяржавы.

Апошнім часам Мілаш Зэман вельмі часта крытыкуе прэм’ера, больш за ўсё прэзідэнт не пагаджаецца з вельмі ліберальным стаўленнем ураду да пытання ўцекачоў.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Стужка навінаў