Чатыром працаўнікам кампаніі PandaDoc выстаўлена абвінавачванне


Чатыром затрыманым супрацоўнікам кампаніі PandaDoc было выстаўлена абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК), паведамляе TUT.by. Раней праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала іх палітвязнямі.

Абвінавачванне працаўнікамі кампаніі было выстаўлена 11 верасня.

Нагадаем, 2 верасня ў менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. Чатырох працаўнікоў PandaDoc арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 210 КК РБ). Сярод затрыманых – галоўная бухгалтарка Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, дырэктар па прадукту Віктар Куўшынаў, HR Уладзіслаў Міхалап.

У кампаніі падкрэсліваюць, што абвінавачванне не адпавядае рэчаіснасці і зʼяўляецца палітычнай замовай, а затрыманыя працаўнікі PandaDoc фактычна ўзятыя ў закладнікі. Праваабарончая супольнасць Беларусі 7 верасня прызнала Шардыку, Рабцэвіча, Міхалапа і Куўшынава палітвязнямі.

Раней стваральнікі кампаніі PandaDoc Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада ініцыявалі праект па зборы грошай для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію. За гэты час ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак на такую дапамогу, а некаторыя з такіх гісторый атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

Hавiны
Сын звольненага генпракурора Канюка працаваў у кампаніі PandaDoc, якая трапіла пад рэпрэсіі
2020.09.09 17:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў