Былога дырэктара Дэпартаменту авіяцыі пасадзілі на 9 гадоў


Суд Цэнтральнага раёну Менску 6 лістапада асудзіў былога дырэктара Дэпартаменту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Уладзіміра Косціна на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Hавiны
«Я ўспрымаў гэта як падарункі». Экс-кіраўнік «БелОМА» распавёў, як атрымліваў хабары
2019.10.25 15:34

Як паведамілі ў прэс-службе Менскага гарадскога суду, чыноўнік прызнаны вінаватым у атрыманні хабару і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Апроч зняволення на 9 гадоў, яго таксама пазбавілі права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Акрамя таго, з яго спагналі ў даход дзяржавы Br 211 тыс.

Уладзіміра Косціна затрымалі 20 сакавіка 2018 года пры атрыманні хабару ў $ 3,5 тыс.

Таксама ў межах справы інжынер-інспектар авіяцыйнай бяспекі і бяспекі палётаў ТАА «Авіястар» за дачу хабару ў буйным памеры асуджаны на 2 гады ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Hавiны
Былы дырэктар заводу шасцерняў атрымаў 7,5 гадоў турмы за хабарніцтва
2019.10.01 13:13

Камандзір паветранага судна філіялу «Барысаўскія электрычныя сеткі» РУП «Менскэнерга» за падробку і выкарыстанне падробленых дакументаў аштрафаваны на Br5,1 тыс.

Прысуд у можа быць абскарджаны і апратэставаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў