Былая адвакатка Тамара Сідарэнка: «За нашу праваахоўную сістэму проста сорамна»

Следчыя органы не маюць права не дапускаць адвакатаў да Віктара і Эдуарда Бабарыкі. Пра гэта заявіла ў інтэрв’ю belsat.eu юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэту, былая адвакатка Тамара Сідарэнка.

Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард не выходзяць на сувязь з раніцы 18 чэрвеня. Паводле СМІ, яны дастаўлены ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў для правядзення следчых дзеянняў у межах справы «Белгазпрамбанку» і даюць паказанні.

Пры гэтым да затрыманых не пускаюць адвакатаў. У КДК спаслаліся на тое, што ў іх нібыта праходзяць «вучэнні». У сеціве з’явілася відэа, як адвакат Дзмітрый Лаеўскі патрабуе трапіць у будынак ДФР, але дзверы зачынены знутры і нікога туды не пускаюць.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/671506940098389/?__xts__[0]=68.ARCqI1xJYy93szs3wcFiv73lm16YyPmor7vlgHG_mXPmPnu_XWv822H_FM2Y983aMR-dRpM5pEjhtT72XZ6iwTp3_Nzq07j1CAmbVfZPwf35cFcMk2EJXz-RD0wwvI08T6J51bzA6J7AxnQNETGG-Pt3ujt5w4zH1L192tRN857PWVP0Vzk0ieGoVa3nApUaqwKAKQrZHPlm2cmFPlMxy2hcZVbuv3C-aAvYhp1BcjXiVujrSd4RdWi0hkC0QIwHX1zwJAA1nrSLUqk6Y_pirewpLGYTZCKgLrV4_hwMm0Tbe3d87uzOe3Y0u-WLd2CNPJ_gfWY5Q8USEOY2uH1HOGAJmm6qqmHpUARyvQ&__tn__=-R

 

«Я прачытала ў СМІ пра затрыманне Віктара і Эдуарда Бабарыкі, і тое, што яны даюць тлумачэнні без адвакатаў. Мяне, як юрыста, здзівіла гэтая фармулёўка. Калі затрыманы кажа, што яму патрэбны адвакат, то любы допыт мусіць праходзіць выключна з удзелам адваката. Мы бачым, што адвакаты прыйшлі – то бок з імі заключаныя дамовы аб аказанні юрыдычнай дапамогі. Значыць яны павінны быць дапушчаны. Чаму даюць (Віктар і Эдуард Бабарыка – заўв. belsat.eu) тлумачэнні без адвакатаў? Калі яны сапраўды даюць тлумачэнні, то ім магчыма нешта паабяцалі або яны самі вырашылі, што абыдуцца без дапамогі адваката.

Але перашкаджаць адвакату ажыццяўляць сваю дзейнасць, перашкаджаць наведванню падазраваных – гэта відавочнае парушэнне заканадаўства. Ніякіх падставаў для гэтага ў крымінальна-працэсуальным кодэксе не існуе. Спасылкі на нейкія «вучэнні» відавочна супярэчаць КПК», – патлумачыла Тамара Сідарэнка.

Юрыстка кажа, што цяперашнія дзеянні праваахоўныя органаў нагадваюць падзеі 2010-2011 гадоў, калі адвакатам у межах справы аб падзеях Плошчы-2010 таксама масава перашкаджалі выконваць свае абавязкі. Нагадаем, тады Тамара Сідарэнка была адвакатам кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

«Тады нас таксама не дапускалі да затрыманых – нібыта ўсе кабінеты былі занятыя. Хаця гэта не падстава для адмовы. На жаль, гэтая заганная, незаконная практыка працягваецца дагэтуль», – кажа яна.

Сідарэнка нагадвае, што цяпер не дапускаюць адваката і да сяброўкі сям’і Бабарыкі Святланы Купрэевай, якая тыдзень знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У гэтым выпадку спасылаюцца нібыта на сітуацыю з каронавірусам, што таксама абсалютна незаконна. «Нават калі з пункту гледжання логікі паглядзець: калі там працуюць следчыя, працуюць персанал – значыць можна забяспечыць бяспеку і здароўе як затрыманаму, так і ягонаму адвакату», – кажа яна.

«У мяне проста дух перахапляе ад гэтых незаконных дзеянняў і гэтых тлумачэнняў. За нашу праваахоўную сістэму проста сорамна. Адчуваецца бяссілле і абурэнне», – прызнаецца Тамара Сідарэнка.

Стала вядома, у чым вінавацяць сяброўку сям’і Бабарыкі Святлану Купрэеву

ІІ belsat.eu

Hавiны