Брытанскі парламент зноў адмовіўся галасаваць па брэкзіту


Галасаванне ў справе брэкзіту ў парламенце Вялікай Брытаніі чарговы раз не адбылося. Спікер Палаты абшчынаў Джон Бэркоў заявіў, што змест праекту ўраду, а таксама акалічнасці не змяніліся за два дні з моманту мінулага разгляду, паведамляе DW.com.

У суботу, 19 кастрычніка, у парламенце ўзгаднілі папраўку, якая абавязвае прэм’ер-міністра краіны Барыса Джонсана звярнуцца да ЕЗ з просьбай перанесці брэкзіт на больш позні тэрмін. Лондан накіраваў гэты зварот у Брусель нават без подпісу прэмʼер-міністра краіны. У сваю чаргу Барыс Джонсан абурыўся захадай парламентарыяў і накіраваў яшчэ адзін ліст у Брусель, у якім пазначыў, што лічыць рашэнне парламенту памылковым. Прэмʼер заявіў, што мае намер правесці ў парламенце чарговае галасаванне і ўзгадніць пагадненне, дасягнутае з Бруселем.

Брытанскі парламент забараніў жорсткі Brexit

Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі настойвае, што Лондан павінен да 31 кастрычніка выйсці з Еўразвязу. Такі сцэнар прадугледжвае так званы «жорсткі брэкзіт». Парламент з гэтым катэгарычна не згодзен і жадае адтэрмінавання з боку Бруселю.

Брытанія павінна была пакінуць ЕЗ яшчэ 29 сакавіка сёлета. Але ў красавіку 27 краінаў-сябраў ЕЗ дамовіліся даць Лондану адтэрмінаванне да 31 кастрычніка.

ЕЗ і Вялікая Брытанія дамовіліся наконт Brexit

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары