Брытанскі парламент забараніў жорсткі Brexit


Брытанскі парламент прыняў закон, які прадпісвае прэмʼер-міністру прасіць Еўразвяз аб новай адтэрміноўцы «брэкзіту». Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Згодна з гэтым законапраектам, прэмʼер-міністр Барыс Джонсан павінен да 19 кастрычніка атрымаць у парламенце ўхваленне здзелкі з ЕЗ аб Brexit або выхаду Брытаніі з ЕЗ без дамовы. Калі гэтага не адбываецца, прэмʼер павінен папрасіць у Бруселя адтэрмінаваць «брэкзіт» да 31 студзеня 2020 года.

Прэмʼер-міністр Барыс Джонсан тут жа афіцыйна прапанаваў прыняць рашэнне аб датэрміновых выбарах. Ён хоча правесці іх 15 кастрычніка.

  • 28 жніўня каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II ухваліла план прэм’ер-міністра Барыса Джонсана аб прыпыненні працы парламента. Рашэнне аб прыпыненні працы парламента набудзе моц паміж 9 і 12 верасня і будзе доўжыцца да 14 кастрычніка. Апаненты Джонсана абвінавацілі яго ў тым, што такім чынам ён хоча пазбавіць парламент магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у працэсе «брэкзіту».
  • Раней Барыс Джонсан заяўляў, што хацеў бы, каб Брытанія выйшла з ЕЗ з пагадненнем, але калі дамовы не будзе, краіна ўсё роўна пакіне Еўразвяз 31 кастрычніка.

Брытанская каралева прыпыніла працу парламенту па просьбе Барыса Джонсана

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары