БПЦ не мае намеру адмяняць хросныя хады на Вялікдзень

Нягледзячы на пагрозу распаўсюду каронавірусу, Беларуская праваслаўная царква не мае намеру забараняць хросныя хады як падчас Вялікадня, гэтак і падчас іншых царкоўных святаў, паведамляе «Интерфакс».

У Беларускай праваслаўнай царкве лічаць, што забараняць хросныя хады падчас Вялікадня не мае сэнсу.

«Хросны ход здзяйсняецца на адкрытай прасторы. Мы ж не будзем забараняць хадзіць па вуліцы?», – кажа старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы (Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату) протаіерэй Сергій Лепін.

Святар таксама нагадаў, што з мэтай недапушчэння распаўсюду каронавірусу, у бажніцах цяпер дэзынфекуюць абразы і крыжы. Нейкіх дадатковых захадаў падчас Вялікадня царква не плануе.

У Беларусі, паводле Мінаховы здароўя, выявілі 86 выпадкаў заражэння на каронавірус. Яшчэ ў дачыненні да аднаго пацыента праводзіцца дадатковае правяранне, паколькі вынік тэстаў неадназначны.

Калі скончыцца каронавірус?

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны