Калі скончыцца каронавірус?


Як засцерагчыся ад хваробы без каранціну? Ці трэба спадзявацца на вакцыну? Для каго хвароба больш небяспечная? Госць «Размовы» Віталя Цыганкова, біяэколаг, грамадскі актывіст Юрый Меляшкевіч, дае адказы на гэтыя ды іншыя пытанні і нават робіць прагноз пра тое, калі пандэмія пойдзе на спад.

Каронавірус нагнаў страху. І не беспадстаўна: аб’яўленая пандэмія, краіны па ўсім свеце закрываюць межы і ўводзяць каранцін, колькасць памерлых ідзе на тысячы.

Жыхары Беларусі патрабуюць каранціну, але ўлады запэўніваюць, што гэта залішнія захады. Дарэмна, лічыць госць праграмы «Размова» Віталя Цыганкова біяэколаг Юрый Меляшкевіч.

«Каранцін – гэта эфектыўны метад лакалізацыі хваробы», – выказаўся госць студыі. – Татальны каранцін патрэбны, калі ў нас ёсць вялікая колькасць хворых».

Калі небяспека сыдзе? Што будзе з хворымі ў Беларусі? Ці хопіць тых захадаў, якія ўводзяць у краіне, каб стрымаць каронавірус? На гэтыя ды іншыя пытанні прагучыць адказ у «Размове» Віталя Цыганкова з біяэколагам, грамадскім актывістам Юрыем Меляшкевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: pixabay.com, publicdomainpictures.net, commons.wikimedia.org