Больш за 1300 содняў арышту агулам прысудзілі актывістам за паўтара месяца


Паводле звестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 98 чалавек атрымалі агулам 1316 содняў арышту па адміністратыўных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу.

106 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 90 000 рублёў.

Шматлікія суды яшчэ наперадзе. Гэтак, 18 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна Менску разглядае справу паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) у дачыненні да Паўла Севярынца.

19 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёну за ўдзел у пікеце ля Камароўкі будуць судзіць актывістаў Леаніда Кулакова і Маю Навумаву, а таксама старшыню Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча.

У судзе Ленінскага раёну прызначаны разгляд справы Марыны Адамовіч паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП, а ў судзе Кастрычніцкага раёну – справы блогера Эдуарда Пальчыса.

На актывістаў і звычайных удзельнікаў пікетаў працягваюць складаць пратаколы і судзіць іх. У бліжэйшыя дні суды адбудуцца ў Горадні, Віцебску, Светлагорску, Гомлі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў