Больш як 300 асобаў: колькі затрымалі на Маршы волі


Нядзельны марш 6 снежня ў гарадах Беларусі традыцыйна суправаджаўся затрыманнямі.

Міліцыя Менску паведаміла, што падчас нядзельных пратэстаў затрыманыя больш за 300 чалавек, паведамляе РИА Новости.

На моманты публікацыі артыкулу ў спісах затрыманых ад валанцёраў было 228 прозвішчаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра 180 затрыманых.

Марш волі ў Менску, 6 снежня 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Сярод затрыманых – журналісты БелаПАН з Горадні Марыся Харэвіч і Сяргей Людкевіч, якіх пасля адпусцілі з РУУСа без складання пратаколу. Таксама была вызваленая легенда пратэстаў Ніна Багінская, якую затрымалі ў Менску.

Апроч таго, сілавікі забралі з вуліц музыку і паэта Уладзя Лянкевіча, актора «Свабоднага тэатру» Аляксея Сапрыкіна, дырэктара трэнінгавага цэнтру «Квадратный апельсин» і блогера Васіля Проня.

Затрымалі таксама 79-гадовую маці журналісткі Ганны Соўсь Ларысу, якая перажыла Галакост.

Апроч Менску і Горадні, затрыманні зафіксаваныя таксама ў Берасці, Віцебску, Смалявічах, Хацежыне (Менскі раён).

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў