Блогер Сцяпан Пуціла трапіў у ТОП-5 прэстыжнай польскай прэміі «Журналіст года Grand Press 2020»


Упершыню ў гісторыі ў конкурсе ўдзельнічае беларус. Гэта адзіны ў Польшчы конкурс, у якім пераможцу выбіраюць самі журналісты польскіх медыяў.

Сцяпан Пуціла. Скрын відэа

У абгрунтаванні намінацыі гаворыцца, што Пуціла стаў узорам барацьбы за свабоду краіны і свабоду слова, прыкладам адданай журналістыкі, якая можа прыцягнуць увагу ўсяго свету.

«Калі б не ён і не шматлікія іншыя беларусы, грамадскасць у Польшчы і свеце не мела б доступу да інфармацыі з месца пратэстаў».

На радзіме праца Сцяпана Пуцілы таксама была заўважана і адзначана ўладамі. КДБ Беларусі ўнёс заснавальніка Telegram-каналаў Nexta і Nexta Live Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара выданняў Рамана Пратасевіча ў спіс фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Яны – адзіныя беларусы ў спісе.

Раней суд Менску прызнаў апазіцыйны Telegram-канал NEXTA-Live і ягоны лагатып экстрэмісцкімі матэрыяламі.

16 лістапада 2020 году МЗС Беларусі ўручыў ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Менску з патрабаваннем выдаць стваральнікаў Telegram-каналаў НЕХТА і НЕХТА Live.

Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава 4 снежня на сустрэчы са студэнтамі факультэта журналістыкі БДУ прызналася, што таксама чытае канал НЕХТА.

Стужка навінаў