«Яна прыехалі, паламалі там, пакрышылі! 18 пралётаў плоту мне выламалі! Там вісела ў мяне бялізна – парвалі яе, рушнікі, дзіцячую вопратку! Сабаку майго білі, ламалі, крышылі! Мяне пабілі!», – так выціскаюць з уласнага надзелу зямлі гераіню праграмы «Асабісты капітал» Надзею Сянчылу з Воршы.
Свой надзел з хатай яна купіла 14 год таму, жыве тут з сям’ёй. Але нядаўна незнаёмыя людзі заявілі свае правы на гэтую зямлю. Паказалі дамову: быццам бы былы гаспадар падарыў палову надзелу ім. Пакуль Надзея даказвае ў судах, што папера фальшывая – раптоўныя «гаспадары» ізноў ды ізноў тэрарызуюць яе сям’ю.
Глядзіце больш – у праграме «Асабісты капітал» у рубрыцы «Барані Сваё».
МЛ, belsat.eu