Без ападкаў і без маразоў. Надвор'е да сярэдзіны тыдня не зменіцца


У бліжэйшыя дні і да сярэдзіны тыдня надворʼе асабліва не зменіцца. Антыцыклоны, якія цяпер навіслі над нашай краінай садзейнічаюць захаванні досыць цёплага, як для лістападу, надворʼя.

Традыцыйна на паўднёвым-захадзе краіны будзе найбольш цёпла, 6-8 лістапада днём у гэтай частцы Беларусі прагназуецца нават да 15 градусаў цяпла. На ўсходзе краіны ў гэтыя дні прагназуецца да 7 градусаў са знакам плюс. Ноччу тэмпература паветра будзе істотна вагацца ў залежнасці ад рэгіёну. Гэтак на ўсходзе чакаюцца маразы да 3 градусаў, на захадзе нават да 9 градусаў цяпла. Ноччу і раніцамі ў асобных раёнах туман.

Асаблівых ападкаў не прагназуецца.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў