Берасцейцы традыцыйна кармілі галубоў на знак пратэсту супраць стварэння акумулятарнага заводу


У Берасці традыцыйна ў нядзелю на галоўнай плошчы гораду гараджане «кармілі галубоў» на знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. 28 кастрычніка на плошчы Леніна сабраліся каля двухсот чалавек.

Нядзельная акцыя пратэсту была маўклівай, без лозунгаў і транспарантаў, паведамляе Брэсцкая газета. Гэтым разам затрыманняў не было.

Кампанія супраць з’яўлення ў Свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» акумулятарнага заводу «АйПауэр» распачалася ў пачатку бягучага году. На думку жыхароў гораду стварэнне патэнцыйна небяспечнага для экалогіі і здароўя людзей вытворчасці вядзецца з парушэннямі. Прадстаўнікі заводу, прыродаахоўных арганізацыяў і чыноўнікі запэўніваюць, што парушэнняў няма. Нягледзячы на акцыі пратэсту, завод па вытворчасці акумулятараў распачне працу ўжо ў гэтым квартале.

Берасцейцы надалей пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары