Бензін зноў падаражэў: у сёмы раз з пачатку года


З 16 лютага на аўтазаправачных станцыях Беларусі кошт аўтамабільнага паліва зноў змяніўся на 1 капейку.

Гэтак, 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1 руб. 71 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 81 кап., АІ-98-К5-Еўра – 2 руб. 3 кап.

За літр дызельнага паліва давядзецца заплаціць 1 руб. 81 кап.

У канцэрне «Белнафтахім» рост коштаў патлумачылі зніжэннем курсу нацыянальнай валюты.

Hавiны
«Не трэба залішне драматызаваць». Курс долара расце трэці тыдзень запар
2020.02.13 14:08

Гэтае падаражэнне стала сёмым з пачатку 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў