«Белтэлекам» хоча агучыць па-беларуску 10 замежных кінафільмаў


Дзяржаўнае прадпрыемства «Белтэлекам» абвесціла тэндар на агучванне замежных кінафільмаў для дзяцей і дарослых на беларускую мову. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Плануецца закупіць агучванне па-беларуску 10 замежных стужак для інтэрнет-тэлеканалу «ЯСНАе TV», які ўваходзіць у структуру «Белтэлекаму». Прыкладная цана закупкі – да Br 27 тыс.

Hавiны
Нацбанк Беларусі прапанаваў камерцыйным банкам беларусізаваць усё, што толькі можна
2020.03.04 19:52

Сярод фільмаў, якія мяркуецца перакласці па-беларуску:

«Утаймаванне свавольніка» (Італія, 1980)

«Тэрмінатар-2. Судны дзень» (ЗША, 1991)

«Пяты элемент» (Францыя, 1997)

«Шчаслівы лік Слэвіна» (ЗША/Нямеччына, 2005)

«Цягнік на Юму» (ЗША, 2007)

«РЭД» (ЗША, 2010)

«Вобласць цемры» (ЗША, 2011)

«Астэрыкс. Зямля багоў» (Францыя/Бельгія, 2014)

«Астэрыкс і тайнае зелле» (Францыя/Бельгія, 2018)

«Прыгоды Падынгтана-2» (Вялікая Брытанія/ЗША/Францыя, 2017)

Разам з тым варта адзначыць, што некаторыя з гэтых фільмаў ужо перакладаліся на беларускую мову. Гэтак, у 2019 годзе ў кіно быў паказаны па-беларуску «Тэрмінатар-2. Судны дзень». Таксама планавалася агучыць на беларускую мову «Пяты элемент».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў